Добавить новость
ru24.net
World News in Belarusian
Июль
2019

Гародня: копія гравюры Цюнта ўпрыгожыла фасад гімназіі №10

0

У Гародні фасад гімназіі №10 упрыгожыла копія гравюры Цюнта.

Графіці выканалі мастакі з дызайн-студыі “Zadelo”.

Гравюра Адэльгаўзера-Цюнта („Vera designatio urbis in Littavia Grodnae” — «Сапраўднае апісанне горада Гродна ў Літве») — адна з самых старых выяў Гародні, надрукаваная ў 1568 годзе ў Нюрнбергу. 

Яна стала каштоўнай крыніцай па вывучэнні старажытнай Гародні. На ёй адлюстраваныя Каложа, Фара Вітаўта, Стары замак ды іншыя архітэктурныя абʼекты, а таксама чалавечыя постаці, хатняя жывёла, расліннасць, побытавыя дробязі ды іншае.

15 чэрвеня ў Новым замку прайшло мерапрыемства, прысвечанае важнай для гораду падзеі – прэзентацыі адноўленай копіі гравюры, якую выканала студыя imago.by да 450-гадовага юбілею яе стварэння.

Гравюра стала сапраўдным брэндам Гародні. 

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня




Moscow.media
Частные объявления сегодня





Rss.plus
















Музыкальные новости




























Спорт в России и мире

Новости спорта


Новости тенниса