Добавить новость
ru24.net
World News in Belarusian
Июль
2019

Алесь Ксяндзоў: Беларуская літаратура заўсёды была поруч

0

Вядомы беларускі мастак Алесь Ксяндзоў лічыць, што на яго светапогляд паўплывала беларуская літаратура, прынамсі Уладзімір Караткевіч. Яшчэ будучы студэнтам, ён праілюстраваў паэтычны зборнік Караткевіча «Мая Іліяда». А на працягу мінулых гадоў актыўна ўдзельнічаў у калектыўных выставах, прысвечаных класікам прыгожага пісьменства. Пра што і згадаў у размове з Алесем Аркушам.

Алесь Ксяндзоў: Я магу згадаць сустрэчы з Уладзімірам Караткевічам. Гэта адбывалася ў 80-ыя гады. У 1969 годзе ў яго выйшаў зборнік вершай „Мая Іліяда”. Мы былі такія ўзрушаныя. Я памятаю, проста натхняліся гэтай паэзіяй. У студэнцыя гады ў нас было заданне па кампазіцыі, зрабіць ілюстрацыі, памятаю, рабіў ілюстрацыі як раз да вершаў Караткевіча. Да гэтага часу некаторыя вершы з той кнігі памятаю. Мне пашчасціла пабываць на ягоным 50-гадовым юбілеі. Вечарына была ў філармоніі. Я захапіў з сабой гэты зборнік вершаў. І ён мне так просценька напісаў: „Алесю Ксяндзову – ад сэрца.” Захоўваю гэтую кнігу – яна для мяне вельмі дарагая. Пасля не раз бачыліся на нейкіх імпрэзах, на выставах. 

РР: А ці захаваліся вашыя студэнцкія ілюстрацыі да вершаў Караткевіча?

Алесь Ксяндзоў: Мяне зацікавілі вершы, якія былі прысвечаны Рызе. Караткевіч напісаў шэраг такіх вершаў. Як раз у мяне былі ілюстрацыі да рыжскага цыклу. Пры пераездах, а затым дом бацькоўскі прадалі, і гэта ўсё адбывалася без мяне… Недзе на гарышчы былі і мае працы, і школьныя малюнкі, акварэлі, яшчэ былі малюнкі, якія дасылаў у „Піянер Беларусі”. І граматы там нейкія прыходзілі з „Піянера Беларусі”. Усё гэта згінула. Так што не засталося ў мяне матэрыяльных дзіцячых каштоўнасцяў.

РР: У 80-х гадах адбывалася шмат выставаў, прысвечаных Купалу, Коласу, іншым літаратурным класікам, ці ўдзельнічалі вы ў іх?

Алесь Ксяндзоў: Так, удзельнічаў. Удзельнічаў у юбілейнай выставе Якуба Коласа, як раз гэты твор пасля купіў Нацыянальны музей, а затым яны яго перадалі для экспазіцыі, на часовае захаванне, у бібліятэку Акадэміі Навук. Там ён зараз і знаходзіцца. Пасля я ўдзельнічаў, таксама была юбілейная, у выставе, прысвечанай Максіму Багдановічу. Тую працу я падараваў на маю радзіму – Крупшчыне, дзе я нарадзіўся, там была адкрылася галерэя, затым закрылася, і праца цяпер зходзіцца у мясцовым Палацы культуры. Што тычыцца Купалы, так, я таксама прымаў удзел у гэтых выставах. Згадваецца яшчэ выстава, прысвечаная Гусоўскаму, як раз тады з’явіўся пераклад „Песні пра зубра”. Усе натхняліся гэтай гісторыяй, што паэт працаваў пры каралеўскім двары ў Італіі. Былі нейкія іншыя выставы, мне ўжо цяжка згадаць. Але я актыўна ўдзельнічаў у такіх выставах. Амаль ніводнай я не прапускаў.

Цалкам размова:

Алесь Аркуш, Беларускае Радыё Рацыя

Фота Яўгена Колчава




Moscow.media
Частные объявления сегодня





Rss.plus
















Музыкальные новости




























Спорт в России и мире

Новости спорта


Новости тенниса