Добавить новость
ru24.net
World News in Belarusian
Июль
2019

Набываюць моц нормы заканадаўства, якія датычацца дэкрыміналізацыі бізнесу

0

18 ліпеня набываюць моц нормы заканадаўства, якія датычацца дэкрыміналізацыі бізнесу, паведаміў журналістам пракурор Менска Сяргей Хмарук перад пачаткам пасяджэння круглага стала „Прававыя пытанні ажыццяўлення прадпрымальніцкай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь”, арганізаванага Менскім сталічным саюзам прадпрымальнікаў і работадаўцаў.

Набудуць моц нормы, якія рэгулююць крымінальную адказнасць, у тым ліку за эканамічныя злачынствы. Вельмі сур’ёзна змяняецца заканадаўства. Ёсць зрухі ў плане дэкрыміналізацыі, аслаблення крымінальнага „жыму” на бізнес”, — сказаў пракурор.

На яго думку, памяншэнне магчымасцяў быць прыцягнутым да крымінальнай адказнасці за эканамічныя правіны — „гэта для бізнесу лягчэй”. У прыватнасці, прадугледжаны адыход ад канфіскацыі тавару і маёмасці, больш уводзіцца штрафных санкцый замест пазбаўлення волі. Мякчэе пакаранне за тыя ці іншыя злачынствы. „Гэта для бізнесу таксама плюс”, — лічыць Хмарук.

Паводле яго слоў, адмяняецца крымінальная адказнасць за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць, акрамя ліцэнзаваных відаў дзейнасці. „З улікам таго, што ўзяты курс на памяншэнне колькасці ліцэнзаваных відаў дзейнасці, і гэта паслабленне для бізнесу”, — адзначыў пракурор.

„Мы не супраць бізнесу. Не стаіць задача проста злавіць, а яшчэ страшней — усіх у турму пасадзіць. Такой задачы наогул няма. Кіраўнік дзяржавы прапісаў дэкрэт № 7 аб разняволенні дзелавой ініцыятывы, і мы павінны дзейнічаць у фарватары патрабаванняў прэзідэнта”, — падкрэсліў кіраўнік сталічнай пракуратуры.

Ва ўступным слове на круглым стале ён адзначыў, што задача дзяржорганаў — каб бізнес не баяўся дзяржавы і праваахоўных органаў. „Мы не настроены на рэпрэсію. Змяняем акцэнт з практыкі выяўлення якіх-небудзь правапарушэнняў на іх папярэджанне і недапушчэнне”, — сказаў ён.

Паводле слоў Хмарука, пракуратура правяла аналіз новых норм заканадаўства, якія датычацца бізнесу; ён будзе размешчаны на сайце бізнес-саюза.

belapan.by




Moscow.media
Частные объявления сегодня





Rss.plus
















Музыкальные новости




























Спорт в России и мире

Новости спорта


Новости тенниса