Добавить новость
ru24.net
World News in Belarusian
Июль
2019

Праблема «Гомсельмаша» – падзенне аб’ёмаў рэалізацыі

0

Самая галоўная праблема ў «Гомсельмаша» – гэта падзенне аб’ёмаў рэалізацыі. – Так лічыць галоўны рэдактар эканамічнага парталу «Дзелавы Гомель» Аляксей Харкевіч. Эксперт не бачыць перадумоваў для змянення сітуацыі.

Паводле Аляксея Харкевіча, сельскагаспадарчыя прадпрыемствы асноўнага рынку збыту – Расейскай Федэрацыі – сталі аддаваць перавагу мясцоваму вытворцу камбайнаў.

 

– У Расеі ёсць уласны вытворца. Апошнія гады яны лабіруюць інтарэсы на расейскім рынку для таго, каб расейскія прадпрыемствы закуплялі менавіта прадукцыю айчыннай вытворчасці. І гэта вельмі цяжка адбіваецца на «Гомсельмаш», які вымушаны шукаць іншыя рынкі ў заходнім, усходнім, афрыканскім ды іншых накірунках. На тых рынках таксама ёсць вытворцы, якія не саступаюць шмат у чым і пераўзыходзяць прадукцыю «Гомсельмаш».

Прадпрыемства «Гомсельмаш» выпускае сельскагаспадарчую тэхніку. А менавіта зернеўборачныя і кормаўборачныя камбайны. Аб’ём выручкі ад рэалізацыі прадукцыі ў мінулым годзе скараціўся на 17%.

Беларускае Радыё Рацыя




Moscow.media
Частные объявления сегодня





Rss.plus
















Музыкальные новости




























Спорт в России и мире

Новости спорта


Новости тенниса