Добавить новость
ru24.net
World News in Belarusian
Июль
2019

Подпісы за надпісы на магілах паўстанцаў па-беларуску зарэгістраваныя

0

Подпісы грамадзянаў Беларусі, што падпісваліся за тое, каб надпісы на перапахаванні паўстанцаў Каліноўскага ў Вільні былі па-беларуску, зарэгістраваныя Соймам Літвы і канцылярыяй прэзідэнта гэтай краіны.

Пра ініцыятыву распавядае прадстаўнік кампаніі #Kalinouski2019 Сяргей Верамеенка:

– Мы атрымалі адказ электроннай поштай ад Сойму Літвы. Там было напісана, што на наш зварот адрэагавалі. Наш зварот перададзены да прэзідэнта Літвы і ў гістарычную камісію, якая займаецца мерапрыемствамі перапахавання і ўшанавання паўстанцаў. Я рады, што справа ідзе, добра, што на нас рэагуюць. Я думаю, калі ўжо нас заўважылі, калі справа пайшла, то значыць і будзе адказ.

Подпісы ў Гародні збіраліся цягам некалькі месяцаў. Сярод падпісантаў такія вядомыя беларусы як Алесь Дзянісаў, Аляксандр Памідораў і яшчэ амаль дзве сотні жыхароў і гасцей горада.

Беларускае Радыё Рацыя




Moscow.media
Частные объявления сегодня





Rss.plus
















Музыкальные новости




























Спорт в России и мире

Новости спорта


Новости тенниса