Добавить новость
ru24.net
World News in Belarusian
Август
2019

У Швецыі забілі сына літаратара Дзмітрыя Плакса

0

Беларуская асацыяцыя журналістаў і Беларускі ПЭН-цэнтр выказалі спачуванні журналісту і пісьменніку Дзмітрыю Плаксу, які жыве ў Швецыі, у сувязі з забойствам 16-гадовага сына.

Пятра Плакса забілі сякерай 2 жніўня на пустэльным пляжы на поўначы ад Стакгольма, паведаміла мясцовая газета Expressen. Паліцыя затрымала падлетка, які падазраецца ў забойстве. Перад гібеллю Плакс-малодшы правёў 10 дзён у Беларусі.

49-гадовы Дзмітрый Плакс працаваў у „Белорусской деловой газете” і газеце „Имя”. У Швецыю пераехаў у 1997 годзе. У 2004-м на „Радыё Швецыя” заснаваў беларускую службу. У 2012 годзе атрымаў прэмію Шведскай акадэміі за падтрымку культуры гэтай краіны за мяжой.

belapan.by




Moscow.media
Частные объявления сегодня





Rss.plus
















Музыкальные новости




























Спорт в России и мире

Новости спорта


Новости тенниса