Добавить новость
ru24.net
World News in Belarusian
Август
2019

У Слоніме берасцейская паэтка прэзентавала сваю кнігу

0

У новай слонімскай кніжнай краме “Санет” добра наладжаны сустрэчы з творчымі людзьмі Беларусі. У Слоніме на сустрэчу ў “Санеце” прыязджаюць паэты, празаікі, выдаўцы з усіх рэгіёнаў Беларусі.

У сераду, 7 жніўня, у “Санеце” гасціла паэтка, выкладчык кафедры беларускага літаратуразнаўства, загадчык Адукацыйна-асветнага цэнтра імя Уладзіміра Калесніка Берасцейскага дзяржаўнага ўніверсітэта Святлана Варонік. У родным Слоніме Святлана далёка не госця. Яна нарадзілася ў вёсцы Кастровічы Слонімскага раёна. Таму быць дома сярод землякоў – радасць, як у яе паэтычных радках: “Вярніся. Разам мы маем радасць…”.

Святлана Варонік у “Санеце” прэзентавала свой новы паэтычны зборнік “Пацеркі даверу”. Яны чытала ўласныя вершы, а таксама шчыра прыгадвала вядомых літаратараў Беларусі, якіх ужо няма сярод нас. А гэта – Ніну Мацяж, Уладзіміра Калесніка, Алега Лойку і іншых.

Пасля сустрэчы берасцейская госця падаравала сваю новую кнігу землякам з аўтографамі.

[See image gallery at racyja.com]

Аксана Шпак, Беларускае Радыё Рацыя, Слонім Фота аўтара




Moscow.media
Частные объявления сегодня





Rss.plus
















Музыкальные новости




























Спорт в России и мире

Новости спорта


Новости тенниса