Добавить новость
ru24.net
World News in Belarusian
Август
2019

Канцэрт з нагоды Дня польскага войска адбыўся ў Гародні

0

У прасторнай зале на вуліцы Будзёнага незарэгістраваны ўладамі Саюз палякаў у Беларусі прыцягнуў да выступу творчыя калектывы аб’яднання, навучэнцаў школы імя Сцяпана Батуры, спартоўцаў Саюза.

На канцэрце былі ганаровыя госці: міністр па міжнародных справах Польшчы Ганна Кацярына Шмідт-Радзевіч, дыпламаты, лідары рэгіянальных структураў Саюза палякаў у Беларусі. Як сказала міністр, пытанне аб прызнанні Саюза палякаў у Беларусі ўвесь час у думках польскай дыпламатыі ды ўрада Польшчы.

– Польшча на працягу шэрагу апошніх гадоў робіць захады, каб гэтая справа была вырашана. Адным з элементаў польскай замежнай палітыкі ёсць вырашэнне пытання легальнага функцыянавання Саюза палякаў у Беларусі і задбанне пра справы польскай меншасці ў Беларусі. І сёння мы маем за сабой чарговы этап гэтай працы.

Такім этапам, на думку міністра Ганны Кацярыны Шмідт-Радзевіч, стане сустрэчны візіт Леаніда Гулякі, упаўнаважанага па справах рэлігіі і міжнародных справаў, у Польшчу. Там ён зможа ўбачыць, як польская дзяржава дбае пра справы беларускай нацыянальнай меншасці.

[See image gallery at racyja.com]

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара




Moscow.media
Частные объявления сегодня





Rss.plus
















Музыкальные новости




























Спорт в России и мире

Новости спорта


Новости тенниса