Добавить новость
ru24.net
World News in Belarusian
Август
2019

У Беларусі скарачаецца колькасць людзей занятых у эканоміцы

0

У эканоміцы Беларусі ў ліпені 2019 года было занята 4 млн 328,9 тыс. чалавек, вынікае з дадзеных Белстата.

Для параўнання: у ліпені 2018 года ў эканоміцы было занята 4 млн 332,7 тыс. Такім чынам, за год колькасць занятых у эканоміцы скарацілася на 3,8 тыс. чалавек.

Як паведамлялася, на 1 жніўня 2019 года на ўліку ў якасці беспрацоўных знаходзілася 12 тыс. чалавек, што на 27,6% менш, чым на такую ж дату 2018 года (16,6 тыс. чалавек).

Узровень зарэгістраванага беспрацоўя на 1 жніўня бягучага года склаў 0,3% і ў параўнанні з пачаткам жніўня 2018 года знізіўся на 0,1 працэнтнага пункта.

У другім квартале ўзровень беспрацоўя (у адпаведнасці з метадалогіяй Міжнароднай арганізацыі працы) склаў 4,4% колькасці працоўнай сілы.

belapan.by




Moscow.media
Частные объявления сегодня





Rss.plus
















Музыкальные новости




























Спорт в России и мире

Новости спорта


Новости тенниса