Добавить новость
ru24.net
World News in Belarusian
Август
2019

Дональд Трамп скасаваў свой візіт у Варшаву

0

Каля 40 дэлегацый з розных краін свету прыбудуць у Польшчу на 80-ю гадавіну пачатку Другой сусветнай вайны. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адмовіўся ад візіту ў суседнюю краіну, кіраўніка Расеі Пуціна не запрашалі наогул, а цяпер стала вядома, што прэзідэнт Злучаных Штатаў Дональд Трамп скасаваў свой візіт у Варшаву.

Першыя паведамленні пра гэта з’явіліся яшчэ ўчора, а сёння інфармацыя канчаткова пацвердзілася і абрасла фармулёўкай – Трамп не прыедзе праз ураган «Дорыян», які насоўваецца на Амерыку. Нягледзячы на адсутнасць Трампа, праграма ўрачыстасцяў будзе толькі нязначна адкарэктаваная, – адзначыў кіраўнік палітычнага кабінету прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуды міністр Кшыштаф Шчэрскі. І дадаў, што замест Дональда Трампа ў Польшчу прыбудзе віцэ-прэзідэнт Майк Пенс.

Беларускае Радыё Рацыя




Moscow.media
Частные объявления сегодня





Rss.plus
















Музыкальные новости




























Спорт в России и мире

Новости спорта


Новости тенниса