Добавить новость
ru24.net
World News in Belarusian
Октябрь
2019

Беларусь з 1 лістапада павышае экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты

0

Беларусь з 1 лістапада павышае экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты, што вывозяцца за межы мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў нумар 727 ад 29 кастрычніка 2019 года.

Згодна з дакументам, стаўка экспартнай пошліны на сырую нафту складзе $88,3 за 1 т (раней – $87,2).

Пошліна на прамагонны бензін вырасце да $48,5 за 1 т (раней – $47,9).

На таварныя бензіны пошліна складзе $26,4 за 1 т (была $26,1). Такі ж памер пошліны ўстаноўлены адносна лёгкіх і сярэдніх дыстылятаў, дызельнага паліва, бензолу, талуолу, ксілолаў, змазачных і іншых масел.

Раней стаўкі вывазных мытных пошлін адносна сырой нафты і асобных катэгорый тавараў, выпрацаваных з нафты, змяняліся 1 кастрычніка. Тады яны былі зніжаны.

belta.by




Moscow.media
Частные объявления сегодня





Rss.plus
















Музыкальные новости




























Спорт в России и мире

Новости спорта


Новости тенниса