Добавить новость
ru24.net
World News in Belarusian
Декабрь
2019

Прысуд па справе Яна Морданя абвесцяць 20 снежня

0

Яна Морданя, жыхара вёскі Гацькі, судзяць за тое, што ён запісваў на мабільны тэлефон паседжанне супольных камісіяў Рады гміны Бельск-Падляшскі 27 жніўня гэтага года. Радныя шляхам галасавання вырашылі забараніць запіс. Калі Ян, спасылаючыся на права свабоды доступу да інфармацыі не пагадзіўся, была выклікана паліцыя.

Справа трапіла ў суд.  І сёння ў акруговым судзе ў Бельску-Падляшскім праходзіў допыт сведкаў і абвінавачанага Яна Морданя. Пракурор прасіла прызнаць яго вінаватым.

Гаворыць Ян Мордань:  

– Мне забаранілі радныя, бо яны чагосьці саромеліся. Я проста хацеў даведацца па справах грамадскіх, што там будзе цікавага, і пераказаць іншым людзям.

Міхал Сыкала з Калегіі адвакатаў у Беластоку:

– Тое, што дайшло да гэтага працэсу, можа мець такое значэнне, што суд урэшце вырашыць, ці мае рацыю грамадзянін у тым выпадку, калі карыстаўся сваім правам да атрымання інфармацыі, да фіксацыі інфармацыі з пасяджння Рады гміны, ці не.

Яна Морданя ў судовым працэсе падтрымала грамадзянская сетка Watchdog Polska, якая даслала ў суд  “меркаванне сябра суда”, у якім звяртае ўвагу на тое, што гмінная ўправа ў Бельску-Падляшскім парушыла асноўныя грамадзянскія  правы Яна Морданя, забараняючы запіс паседжання. 20-га снежня ў 12.30 у акруговым судзе ў Бельску-Падляшскім будзе абвешчаны прысуд ў справе.

Валя Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя




Moscow.media
Частные объявления сегодня





Rss.plus
















Музыкальные новости




























Спорт в России и мире

Новости спорта


Новости тенниса