Добавить новость
ru24.net
World News in Belarusian
Февраль
2020

Свята Роднай мовы ў Гародні

0

Пры аншлагу прайшла вечарына, прысвечаная дню Роднай мовы, якую зладзілі Таварыства Беларускай мовы і суполка Саюза беларускіх пісьменнікаў Гародні.

Ва ўтульным памяшканні „Цэнтру гарадскога жыцця” выступіў новы музычны гурт NZ, які прысутныя гарадзенцы сустрэлі авацыямі. Гурт малады, але ўдзельнікі – сталыя літаратары і журналісты.

Кажа Валянцін Дубатоўка, удзельнік гурту:

– Невялічкі альбом з чатырох песень для гэтага дня роднай мовы. Выступіў наш гурт, прафесійным яго назваць вельмі складана, тут больш пісьменікі ды журналісты, але ўсё ж такі, калі працуеш разам, то гэта вельмі прыемна, гэта вельмі добра. Песні, якія мы тут прадставілі, яны нідзе больш не гучалі. Яны нарадзіліся ў нашым калектыве. Я думаю, гэта вельмі файна. Тут узгадка ідзе і пра пісьменнікаў, якія пісалі тэксты, як, напрыклад, Віктар Сазонаў, альбо музыку, якую пісаў Янка Трацяк. Так атрымалася. І атрымаўся ў нас гурт NZ.

Назва гурта перакладаецца, як „Новы Замак”. Менавіта так называецца літаратурны альманах суполкі Саюза беларускіх пісьменнікаў. А пасля – прайшла ўласна 13-ая гарадзенская дыктоўка. Напісалі яе гарадзенцы па тэксту з аповесці „Данута” Аляксея Карпюка. Нягледзячы на доўгі тэкст дыктоўкі, ўдзельнікі патрабавалі не скарачаць яго ад чытальніка, якім быў музыка Алесь Дзянісаў. 

І вось што кажа Людміла Шаўчэнка, удзельніца ўсіх транаццаці дыктовак у Гародні:

– Што такое для мяне роднае мова? Хачу ў дзень роднай мовы сказаць так: мая родная мова – патрэба душы, паветра, антэна з космасам, сусветам.

Апошняй часткай імпрэзы стаў міні-канцэрт Алеся Дзянісава.

Сябры Таварыства Беларускай мовы вельмі ўдзячныя фундатарам – гарадзенцам, якія дапамаглі ў набыцці падарункаў школьнікам-выдатнікам, дашкольнікам, якія выхоўваюца па-беларуску, а таксама тым, хто фінансава дапамог правесці свята для гарадзенцаў: Сяргею Зылькову, гаспадарам „Цэнтра гарадскога жыцця”, крамам: „Кубік”, „Цудоўня”, „Адметнасць”, выдавецтву „Літара”, Змітру Захарку, Міколу Маркевічу, Галіне Парфёненка, парталу „Hrodna.life”.

[See image gallery at racyja.com]

Якуб Сушынскі, Беларускае Радыё Рацыя




Moscow.media
Частные объявления сегодня





Rss.plus
















Музыкальные новости




























Спорт в России и мире

Новости спорта


Новости тенниса