«Увайшлі 37 чалавек, а ў пратаколе 123», — назіральнік піша скаргі на несупадзеньне лічбаў выбарнікаў
8 жніўня — апошні дзень датэрміновага галасаваньня, якое пачалося 4 жніўня. Сёньня сябры ініцыятывы «Честные люди» наведалі некаторыя ўчасткі. Яны лічаць, што яўка, паводле іхных падлікаў, завышаная ажно да пяці разоў.