Добавить новость
ru24.net
World News in Belarusian
Август
2020

Міхал Шчэрба: Лукашэнка з’яўляецца узурпатарам

0

У сітуацыі, калі Цэнтральная Выбарчая Камісія фальсіфікуе вынікі выбараў, не паважае волі народу, Лукашэнка з’яўляецца проста ўзурпатарам. Нельга яго прызнаць прэзідэнтам.

Такое меркаванне выказаў дэпутат польскага Сейму ад апазіцыйнай партыі Грамадзянская Плятформа – Міхал Шчэрба. Польскі дэпутат 9 жніўня быў у Менску і стаў непасрэдным назіральнікам падзей ў беларускай сталіцы:

– Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь выбрана Святлана Ціханоўская, якая была вымушана пакінуць сваю краіну. Зараз Беларусь у якасці прэзідэнта мае ўзурпатара, які мусіць неадкладна сысці. На маю думку, павінны быць арганізаваны новыя прэзідэнцкія выбары, згодна з дэмакратычнымі стандартамі.

На думку дэпутата польскага Сейму, Захад, а ў першую чаргу найбліжэйшыя краіны-суседкі Беларусі – Польшча, Літва, Латвія не могуць быць абыякавымі да апошніх падзей ў Беларусі. Усе яны павінны выказаць намаганні дзеля нармалізацыі сітуацыі ў Беларусі. Аказаць падтрымку беларускаму народу і патрабаваць вызвалення палітычных вязьняў і правядзення новых прэзідэнцкіх выбараў, згодна з дэмакратычнымі стандартамі.

Анна Шайкоўская, Беларускае Радыё Рацыя

Фота wp.pl




Moscow.media
Частные объявления сегодня





Rss.plus
















Музыкальные новости




























Спорт в России и мире

Новости спорта


Новости тенниса