Мы в Telegram
Добавить новость
ru24.net
World News in Belarusian
Август
2020

Пінск супраць гвалту і фальсіфікацый

0

У Пінску, як і па ўсёй краіне, на працягу тыдня ладзяцца масавыя акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі выбараў і супраць ужывання гвалту сілавікамі.

У Пінску ад серады ўсе акцыі адбываюцца на адной з цэнтральных гарадскіх вуліц – Першамайскай, а сёння, 16 жніўня, каля 20 тысяч пінчукоў сабраліся на галоўнай плошчы і маршам прайшліся па горадзе.

Пінчукі распавялі нашаму радыё, што іх падштурхнула да ўдзелу ў пратэстах:

–  Відавочная несправядлівасць, відавочная фальсіфікацыя. Гэта ўсё пастаноўка, усё няпраўда. І гэта вельмі смешна выглядае, шчыра кажучы, як адзін цырк.

– Я ніколі не бачыла сумленных выбараў, і мая прэтэнзія ў тым, і патрабаванне ў тым ліку ў тым, каб нарэшце ўбачыць гэтыя сумленныя выбары.

– Неабходна далей мяняць сістэму, без змены сістэмы гэта толькі пытанне замены асобаў.

– Калі ва ўладзе сядзіць нягоднік, то ў краіне дрэнна. Людзі гінуць. А калі там сядзіць нармальны чалавек, то і краіне добра.

Пінчукі выказваюцца за правядзенне ў краіне новых выбараў, вызвалення ўсіх арыштаваных пратэстоўцаў і прыцягнення да адказнасці тых, хто катаваў затрыманых грамадзян.

Беларускае Радыё Рацыя




Moscow.media
Частные объявления сегодня





Rss.plus




Спорт в России и мире

Новости спорта


Новости тенниса
WTA

Касаткина обыграла Марию и вышла в третий круг турнира WTA-1000 в Риме






До городских кладбищь в православные праздники можно будет добраться на бесплатных автобусах

Аптечка для пикника: какие лекарства нужно взять с собой на природу

Спасатель объяснил, была ли у погибших пассажиров возможность эвакуироваться из затонувшего автобуса

В День Победы у мемориальных комплексов в Красногорске почтили память героев