Мы в Telegram
Добавить новость
ru24.net
World News in Belarusian
Август
2020

Блогерку Алену Янушкоўскую аштрафавалі за ўдзел і за стрым з акцыі

0

55-гадовая віцебскую блогерку суткі ўтрымлівалі пад вартай. Яе затрымалі ў нядзелю, 23-га жніўня, напярэдадні акцыі пратэсту – забралі проста з дома. Міліцыянты з РАУС Віцебскага раёна патлумачылі, што супраць яе распачатая справа за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі.

З пратакола Алена Янушкоўская зразумела, што яе вінавацяць паводле падзеяў 14-га жніўня, калі яна прайшла па Віцебску разам з калонай пратэстоўцаў супраць міліцэйскага гвалту і фальсіфікацыі выбараў.

На наступны дзень пасля затрымання, 24-га жніўня,  блогерку судзілі. Суддзя Міхаіл Зубеня некалькі разоў перапытваў, ці насамрэч яна  ўдзельнічала ў акцыі, ці толькі вяла прамую трансляцыю. Алена Янушкоўская не прызнае сябе вінаватай, але і сваіх дзеянняў не адмаўляе:

– Канешне, я і з акцыяй ішла. Мне паказалі відэа, там сапраўды я. Што тут адмаўляць? У мяне канкрэтная грамадзянская пазіцыя – я супраць таго, каб Лукашэнка заставаўся ва ўладзе. І я толькі за тое, каб былі акцыі, пакуль ён не сыдзе! Мірныя акцыі, мірныя менавіта!

Суд Віцебскага раёна пакараў Алену Янушкоўскую штрафам  памерам 30 базавых велічынь, што складае 810 рублёў. Сёлета гэта ўжо не першы выпадак, калі блогерку караюць за парушэнне заканадаўства аб масавых акцыях: агулам памер прысуджаных ёй штрафаў складае 140 базавых велічынь, прычым 40 базавых ёй удалося сплаціць, дзякуючы ахвяраванням неабыякавых землякоў. Што да апошняй сітуацыя, то пратакол за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве 14-га жніўня міліцыянты склалі і на Юлію Уласенку – дачку блогеркі.

Беларускае Радыё Рацыя, Віцебск




Moscow.media
Частные объявления сегодня





Rss.plus




Спорт в России и мире

Новости спорта


Новости тенниса
Даниил Медведев

Тарпищев: нельзя Медведева назвать главным претендентом на золото Олимпиады






Бессонница, инсульт, смерть: почему бургеры фатально опасны для здоровья

Действующий президент Литвы Науседа победил в первом туре выборов

Росгвардейцы обеспечивают правопорядок в День Победы в Подмосковье

Двое мужчин погибли в ДТП с мотоциклом в Мытищах