Мы в Telegram
Добавить новость
ru24.net
World News in Belarusian
Август
2020

Затрыманы член Каардынацыйнай рады Віталь Крыўко

0

Віталь Крыўко ў складзе рады значыцца як прадстаўнік івэнт-супольнасці.

Член Каардынацыйнай рады, а таксама каардынатар штаба былога прэтэндэнта на пасаду прэзідэнта Віктара Бабарыкі Віталь Крыўко быў затрыманы ўвечары 28 жніўня невядомымі людзьмі, паведаміла прэс-служба КР.

Віталь Крыўко ў складзе рады значыцца як прадстаўнік івэнт-супольнасці.

Каардынацыйная рада па ўрэгуляванні палітычнага крызісу ў краіне створаная па ініцыятыве Святланы Ціханоўскай, якая знаходзіцца ў Літве. Першае яе пасяджэнне прайшло 19 жніўня. На наступны дзень Генпракуратура паведаміла, што па факце стварэння і дзейнасці КР распачатая справа па арт. 361 КК (заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы).

На допыты ў Следчы камітэт па гэтай крымінальнай справе выклікаліся члены прэзідыума КР: юрыст Максім Знак, лідар страйкама МТЗ Сяргей Дылеўскі, міжнародны медыятар Лілія Уласава, былы дыпламат, чыноўнік і экс-дырэктар Купалаўскага тэатра Павел Латушка, нобелеўскі лаўрэат па літаратуры Святлана Алексіевіч, каардынатар перадвыбарнага штаба Віктара Бабарыкі, паплечніца Святланы Ціханоўскай Марыя Калеснікава.

Два члены прэзідыума рады — Сяргей Дылеўскі і давераная асоба Святланы Ціханоўскай Вольга Кавалькова — цяпер знаходзяцца ў сталічным цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў, дзе адбываюць 10-сутачны адміністрацыйны арышт па абвінавачванні ў арганізацыі несанкцыянаванага масавага мерапрыемства. Яны былі затрыманыя раніцай 24 жніўня каля прахадной МТЗ.

Згодна з рэзалюцыяй КР, рада ставіць сваёй мэтай не змяненне канстытуцыйнага ладу, а выхад з палітычнага крызісу, які склаўся ў Беларусі пасля прэзідэнцкіх выбараў, і забеспячэнне згоды ў грамадстве на аснове Канстытуцыі.

belapan.by




Moscow.media
Частные объявления сегодня





Rss.plus




Спорт в России и мире

Новости спорта


Новости тенниса
Анна Блинкова

Россиянки Аванесян и Блинкова вышли во второй тур турнира в Риме






Откровение артиста госцирка Бурятии Саяна Дондокова - Театр и дети, Культура и Россия, интервью

Минобороны показало работу летчиков пилотажных групп с парада Победы с высоты

Депутат Мособлдумы поздравил Днем Победы ветеранов Балашихи

Как спасти рассаду от заморозков и что делать, если растения уже подмерзли: рекомендации эксперта