Добавить новость
ru24.net
World News in Belarusian
Сентябрь
2020

Папа Рымскі заклікаў улады забяспечыць павагу да грамадзянскіх свабодаў

0

Папа Рымскі звярнуў увагу на пратэсты, якія адбываюцца ў многіх краінах свету, і заклікаў улады забяспечыць поўную павагу да правоў чалавека і грамадзянскіх свабодаў. Пра гэта паведамляе Радыё Ватыкан. Папа Францішак заўважыў, што “шматлікія народныя дэманстрацыі пратэсту выказваюць неспакой грамадзянскай супольнасці ва ўмовах асабліва крытычных палітычных і сацыяльных сітуацый”.

Сёння пасля малітвы “Анёл Панскі” Папа заклікаў дэманстрантаў “мірна выказвацца пра свае праблемы, не паддаючыся спакусе агрэсіі і гвалту”, а дзяржаўныя ўлады — “прыслухацца да голасу сваіх суграмадзян і пайсці насустрач іх законным імкненням, забяспечваючы поўную павагу да правоў чалавека і грамадзянскіх свабод”. Пантыфік заклікаў “касцельную супольнасць” краін, дзе адбываюцца пратэсты, пад кіраўніцтвам сваіх пастыраў заўсёды працаваць на карысць дыялогу, прымірэння і даравання.




Moscow.media
Частные объявления сегодня





Rss.plus
















Музыкальные новости




























Спорт в России и мире

Новости спорта


Новости тенниса