Мы в Telegram
Добавить новость
ru24.net
World News in Belarusian
Апрель
2021

У лютым Украіна зноў была адзіным замежным пакупніком беларускай электраэнергіі

0
У лютым Украіна зноў была адзіным замежным пакупніком беларускай электраэнергіі

Літва, якая раней была найбуйнейшым пакупніком электраэнергіі з Беларусі, у пачатку лістапада 2020 года на падставе "антыастравецкага" закона заблакавала магчымасць камерцыйных паставак беларускай электрычнасці.

У лютым Беларусь экспартавала 278,302 млн кілават-гадзін электраэнергіі на 13 млн 698,9 тыс. даляраў, сведчаць абноўленыя дадзеныя на сайце інтэрактыўнай інфармацыйна-аналітычнай сістэмы распаўсюджвання афіцыйнай статыстычнай інфармацыі Белстата.

Адзіным пакупніком беларускай электрычнасці стала Украіна (набыла 278,012 млн кВт∙гадз у рэжыме камерцыйных і аварыйных паставак, паводле звестак „Укрэнерга”). У параўнанні з лютым 2020 года экспарт электрычнасці з Беларусі павялічыўся ў 2,1 разу — тады за мяжу было прададзена 132 млн 16,7 тыс. кВт∙гадз, пастаўкі ажыццяўляліся ў Літву (62,85%) і Украіну (37,15%).

За два месяцы Беларусь паставіла за мяжу 462 млн 223,2 тыс. кВт∙гадз электраэнергіі на 21 млн 733,4 тыс. долараў. У параўнанні з аналагічным перыядам 2020-га, калі было прададзена 326 млн 403,3 тыс. КВт∙гадз на 16 млн 289,7 тыс. долараў, экспарт па аб’ёме вырас на 41,6%, па грошах — на 33,42%.

У лютым Беларусь імпартавала 1 млн 997,9 тыс. КВт∙гадз электрычнасці на 85,4 тыс. даляраў, у прыватнасці з Расеі (92,49%) і Украіны (7,51%).

Літва, якая раней была найбуйнейшым пакупніком электраэнергіі з Беларусі, у пачатку лістапада 2020 года на падставе „антыастравецкага” закона заблакавала магчымасць камерцыйных паставак беларускай электрычнасці ў сувязі з энергетычным пускам Беларускай АЭС. У Вільні перакананыя, што будаўніцтва станцыі вядзецца без выканання патрабаванняў бяспекі і экалагічных стандартаў. Беларусь гэтыя прэтэнзіі адхіляе.

Латвія, салідарызаваўшыся з балтыйскім суседам, таксама вырашыла адмовіцца ад куплі беларускай электрычнасці, хоць Літва перакананая, што электрычнасць з Беларусі прадаецца на Рыжскай біржы пад выглядам расейскай.

Украіна пасля маштабных закупак беларускай электрычнасці ў другой палове 2019 года і рэзкай адмовы ад імпарту вясной 2020-га, з пачатку 2021 года стала зноў нарошчваць пастаўкі, аднак пасля візіту прэзідэнта Літвы Гітанаса Наўседы ў Кіеў у сакавіку знізіла тэмпы.

18 сакавіка народны дэпутат Украіны Міхаіл Бондар апублікаваў на сваёй старонцы ў „Фэйсбуку” датаваны 12 сакавіка адказ прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага на свой запыт, у якім гаварылася пра неабходнасць абмежаваць імпарт элетрычнасці з Беларусі і Расеі.

„Падзяляю вашу заклапочанасць сітуацыяй на рынку электрычнай энергіі і падтрымліваю пазіцыю адносна абмежавання імпарту электрычнай энергіі з дзяржаў, якія не з’яўляюцца членамі Энергетычнай супольнасці, і неабходнасці ўдасканалення заканадаўчага рэгулявання такога абмежавання”, — напісаў украінскі прэзідэнт. Энергетычная супольнасць — міжнародная арганізацыя, якая аб’ядноўвае Еўрасаюз і краіны-суседзі з мэтай стварэння адзінага агульнаеўрапейскага энергетычнага рынку. Беларусь і Расея ў гэтую арганізацыю не ўваходзяць.

„У сувязі з гэтым я звярнуўся да прэм’ер-міністра Украіны Дзяніса Шмыгаля з просьбай усебакова разгледзець пытанні, узнятыя ў вашым дэпутацкім запыце, і ўвесці комплекс дзейсных мер па <…> абмежаванні імпарту электрычнай энергіі з дзяржаў, якія не з’яўляюцца членамі Энергетычнай супольнасці”, — гаварылася ў адказе Зяленскага.

Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа, выступаючы 19 сакавіка ў Вярхоўнай радзе, заклікаў Украіну адмовіцца ад імпарту беларускай электраэнергіі ў сувязі з пачаткам працы БелАЭС. На яго думку, Расея, па праекце якой будуецца атамная станцыя, „не толькі паставіла пад небяспеку здароўе жыхароў рэгіёна, але і імкнецца выкарыстоўваць праект электрастанцыі для пашырэння свайго ўплыву”.

„Усё большая ўразлівасць Беларусі азначае прамую пагрозу інтарэсам не толькі Літвы, але і Украіны. Таму сёння хачу публічна папрасіць улады Украіны і яе народ падтрымаць пазіцыю краін Балтыі адносна Беларускай АЭС і не купляць электраэнергію, вырабленую ў Астраўцы”, — заявіў літоўскі прэзідэнт.

belapan.by




Moscow.media
Частные объявления сегодня





Rss.plus




Спорт в России и мире

Новости спорта


Новости тенниса
Рафаэль Надаль

Рафаэль Надаль: Рекордный 10-кратный чемпион, побежденный в двух сетах Хубертом Гуркачем на Открытом чемпионате Италии | Теннисные новости






Каменские поисковики ищут родственников солдат и командиров, умерших от ран в местном госпитале в фронтовые годы

Две пары из Подмосковья сыграли свадьбу на выставке «Россия»

Лагерь «Литвиново» примет 49 детей из Лобни

Начался отборочный этап московского чемпионата «Абилимпикс»