Добавить новость
ru24.net
World News in Belarusian
Август
2021

Беларускія кіберпартызаны апублікавалі новую гутарку па ўнутранай сувязі МУС

0

Беларускія кіберпартызаны працягваюць публікаваць запісы гутарак па ўнутранай сувязі МУС, атрыманыя, як яны сцвярджаюць, пасля ўзлому засакрэчаных сэрвераў. У чарговым роліку гучаць галасы, паводле кіберпартызанаў, намесніка начальніка ГУУС Менгарвыканкаму Ігара Падвойскага і першага намесніка начальніка УУС Менаблвыканкаму Віталя Казлова. Гаворка перасыпаная нецэнзурнай лексікай. З словаў Падвойскага вынікае, што ён дужа стаміўся, бо біў раварыстаў («чалавек семдзесят») і затрымліваў аўтамабілістаў, якія сігналілі (верагодна, на знак салідарнасці з пратэстоўцамі). Ён расказаў суразмоўцу, што калі адна жанчына-аўтамабілістка запатрабавала патлумачыць ёй правы, ён выцягнуў яе за валасы з машыны, ударыў нагой, а потым, калі вялі ў аўтазак, яе ўдарылі галавой. Пасля гэтага іншы пасажыр машыны сам пабег у аўтазак. Гісторыя выклікала смех у суразмоўцаў.

У апісанні відэароліку кіберпартызаны зазначаюць: «Міліцыя ў гэтай дзяржаве ніколі не была з народам. І мы хочам нагадаць, што асоба кожнага памагатага рэжыму будзе вызначаная. Ніхто не сыдзе ад адказнасці».




Moscow.media
Частные объявления сегодня





Rss.plus
















Музыкальные новости




























Спорт в России и мире

Новости спорта


Новости тенниса