Добавить новость
ru24.net
World News in Belarusian
Сентябрь
2021

Памёр вядомы берасцейскі „лялечнік” Міхаіл Шавель

0

На 73-м годзе пайшоў з жыцця Міхаіл Шавель, які 34 гады кіраваў Берасцейскім тэатрам лялек.

Міхаіл Шавель у беларускім лялечным свеце асоба легендарная. З яго імем звязаны росквіт тэатра лялек, якому ён аддаў 40 гадоў свайго жыцця. З іх 34 гады — на пасадзе дырэктара. Пастаноўкі берасцейскіх «лялечнікаў» не раз заваёўвалі прэстыжныя міжнародныя ўзнагароды і прэміі.

Дзякуючы аўтарытэту Шавеля ў Берасце атрымалася прыцягнуць людзей з сусветнымі імёнамі: галоўнага рэжысёра санкт-пецярбургскага Вялікага тэатра лялек, лаўрэата вышэйшай узнагароды Нацыянальнай тэатральнай прэміі РФ «Залатая маска» Руслана Кудашова; галоўнага рэжысёра, Заслужанага дзеяча мастацтваў РБ, лаўрэата Нацыянальнай тэатральнай прэміі Аляксея Ляляўскага.

Развітанне з заслужаным дзеячам культуры Рэспублікі Беларусь Міхаілам Шавелем адбудзецца 15 верасня.

„ВБ”




Moscow.media
Частные объявления сегодня





Rss.plus
















Музыкальные новости




























Спорт в России и мире

Новости спорта


Новости тенниса