Мы в Telegram
Добавить новость
ru24.net
World News in Belarusian
Октябрь
2021

Вакцынаваныя заўзятары змогуць наведваць хатнія матчы берасцейскага „Дынама” бясплатна

0

Пра гэта паведаміў старшыня гаравыканкама Аляксандр Рагачук.

Заўзятары, якія прайшлі вакцынацыю ад каронавірусу, змогуць наведваць апошнія ў гэтым сезоне хатнія матчы берасцейскага „Дынама” бясплатна. Пра гэта паведаміў старшыня гаравыканкама Аляксандр Рагачук. У вышэйшай лізе-2021 „Дынама” засталося правесці дзве хатнія гульні.

На каранціне дзесяць гульцоў „Энергетыка”

Дзесяць гульцоў „Энергетыка”-БДУ зараз знаходзяцца на каранціне па прычыне заражэння Covid-19, – паведамляе football.by. Па інфармацыі выдання, хвароба праявілася таксама ў супрацоўнікаў і абслугоўваючага персаналу клуба. „Энергетык”-БДУ звярнуўся ў федэрацыю футбола з просьбай перанесці матч 26-га тура вышэйшай лігі з берасцейскім „Дынама”, які запланаваны на 17 кастрычніка.

Мэмфіс Дэпай усталяваў рэкорд зборнай Нідэрландаў

Форвард зборнай Нідэрландаў Мэмфіс Дэпай аформіў дубль у матчы адборавага турніру ЧС-2022 супраць Гібралтара (6:0). 27-гадовы нападнік забіў 14 галоў у 2021 годзе, усталяваўшы новы рэкорд нацыянальнай каманды па галам за каляндарны год. Дэпай пабіў рэкорд Патрыка Клюйверта, які ў 2000 годзе забіў 12 галоў.

Чэмпіёнку Гульняў па шорт-трэку выключылі з зборнай Паўднёвай Карэі з-за СМС 2018 года

Двухразовая алімпійская чэмпіёнка па шорт-трэку Сім Сок Хі адхіленая ад трэніровак са зборнай Паўднёвай Карэі з-за тэкставых паведамленняў, якія яна адпраўляла трэнеру падчас Алімпіяды ў Пхёнчхане і ў якіх высмейвала партнёрку па камандзе Чхве Мін Чон, паведамляе агенцтва Reuters. Паведамленні былі апублікаваныя ў інтэрнэце. Спартоўка пісала, што гатова стаць „жаночай версіяй Стывена Брэдберы”, калі сітуацыя на трэку будзе складвацца не так, як яна плануе. Аўстралійскі шорт-трекіст Брэдбэры выйграў золата на дыстанцыі за 1000 м на зімовых Алімпійскіх гульнях 2002 года пасля таго, як усе астатнія ўдзельнікі сутыкнуліся ў апошнім павароце. Саюз канькабежцаў Паўднёвай Карэі (KSU) плануе правесці расследаванне на прадмет наўмыснага сутыкнення.

УЕФА назваў крытэрыі для краін, якія хочуць стаць гаспадарамі Еўра-2028

УЕФА абвясціў конкурс на адбор патэнцыйных гаспадароў чэмпіянату Еўропы-2028. Заяўкі павінны быць пададзены да сакавіка 2022 года, а прызначэнне прымаючага боку кантынентальнага першынства адбудзецца ў верасні 2023 года, паведаміла прэс-служба УЕФА. Падкрэсліваецца, што УЕФА гатовы разгледзець сумесныя заяўкі на правядзенне Еўра ад некалькіх краін толькі пры ўмове геаграфічнай тэрытарыяльнай блізкасці гэтых дзяржаў. Для падачы заяўкі на правядзенне Еўра зацікаўленым бакам неабходна будзе прадаставіць 10 стадыёнаў з ёмістасцю не менш за 30 000 месцаў.

Беларускае Радыё Рацыя




Moscow.media
Частные объявления сегодня





Rss.plus




Спорт в России и мире

Новости спорта


Новости тенниса
Рафаэль Надаль

Рафаэль Надаль первым в истории тенниса выиграл 200 матчей на грунтовых «Мастерсах»






Под Москвой пассажирский поезд задавил подростка

В РПЛ сменился лидер турнирной таблицы

В Наро-Фоминске ликвидировали крупный пожар в ангаре

«Лучше ты умрешь!» Семья убитой в Турции москвички проклинает ее мужа