Добавить новость
ru24.net
World News in Belarusian
Январь
2022

У Батумі з´явяцца «шведскія гурткі»

0

У сталіцы грузінскай Аджарыі Батумі на наступным тыдні пачынаюць працу так званыя «шведскія гурткі» беларускага праекту «Актыўным баць файна». Першая сустрэча адбудзецца ўжо ў панядзелак 24 студзеня 2022 году.

Пра праект распавядае яго заснавальніца ў Грузіі Вольга:

– Мы збіраемся арганізаваць некалькі гурткоў. У нас будзе гурток блогінку і музыкальны гурток. Мы арганізацыя беларуская, таму мы гэта робім у першую чаргу для беларусаў, якія жывуць у Грузіі, якія нядаўна прыехалі ў Грузію. Але гэта не абмяжоўваецца толькі беларусамі. Канешне, могуць прыйсці любыя людзі, якія займаюць актыўную пазіцыю, якія шукаюць нейкія новыя спосабы атрымання інфармацыі.

Па словах Вольгі, на сустрэчу запрашаюцца людзі рознага ўзросту:

– Магчыма ў нас адкрыецца офіс. Пакуль мы толькі пачынаем, пакуль я тут адна. Будзем вырашаць праблемы па іх з’яўленні. Мы не будзем абмяжоўвацца толькі гурткамі. Можам праводзіць розныя мерапрыемствы. Галоўнае каб яны адпавядалі нашым каштоўнасцям – салідарнасць, справядлівасць, роўнасць, гендэрныя пытанні, экалагічныя пытанні.

Першая сустрэча праекту «Актыўным быць файна» адбудзецца ў прасторы Sakhli 24 студзеня а 18-й гадзіне.

Сяргей Апановіч, Беларускае Радыё Рацыя




Moscow.media
Частные объявления сегодня





Rss.plus
















Музыкальные новости




























Спорт в России и мире

Новости спорта


Новости тенниса