Мы в Telegram
Добавить новость
ru24.net
World News in Belarusian
Май
2022

Палітуцякач з Беларусі Тарас Цялькоўскі выйграў забег у Варшаве

0

3 траўня ў Варшаве прайшоў 30-ы традыцыйны Забег Канстытуцыі, прысвечаны прыняццю ў гэты дзень у 1791 годзе Канстытуцыі Рэчы Паспалітай.

Artykuł Палітуцякач з Беларусі Тарас Цялькоўскі выйграў забег у Варшаве pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.

3 траўня ў Варшаве прайшоў 30-ы традыцыйны Забег Канстытуцыі, прысвечаны прыняццю ў гэты дзень у 1791 годзе Канстытуцыі Рэчы Паспалітай. У забегу на 5 км прынялі ўдзел каля 3 тысяч чалавек, у тым ліку 26 украінцаў, піша папулярны спартыўны партал, прызнаны ў Беларусі «экстрэмісцкім».

У мужчынскім заліку пераможцам стаў беларус Тарас Цялькоўскі. Ён распавёў, што з’яўляецца палітычным бежанцам з Беларусі і жыве ў Польшчы па гуманітарнай візе.

Раней Цялькоўскі з’яўляўся членам юніёрскай зборнай Беларусі па лёгкай атлетыцы, выйграваў юнацкія першынствы краіны на дыстанцыі 5000 метраў. Пазней ён стаў пастарам евангельскай царквы ў Менску і адзначыўся тым, што прабег 500 км за пяць дзён у гонар 500-годдзя выдання Бібліі Францыска Скарыны ў 2017 годзе.

Пасля перамогі ў забегу Канстытуцыі Цялькоўскі напісаў у Instagram: «Прысвячаю гэтую маленькую перамогу народам Беларусі і Украіны, якія мужна супрацьстаяць крывавым дыктатарам».

Нагадаем, удзельнікі з Беларусі дапускаліся да забегу толькі ў выпадку подпісу дакумента аб тым, што яны выступаюць супраць расейскай агрэсіі ва Украіне, і толькі ў нейтральным статусе.

novychas.online

Artykuł Палітуцякач з Беларусі Тарас Цялькоўскі выйграў забег у Варшаве pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.




Moscow.media
Частные объявления сегодня





Rss.plus




Спорт в России и мире

Новости спорта


Новости тенниса
WTA

Шнайдер вышла в третий круг турнира WTA-1000 в Риме, победив Самсонову в российском дерби






Водитель упавшего с моста в Питере автобуса ранее работал курьером и контролером

«Фонтанка»: 19-летний москвич спасал пассажиров тонущего в Мойке автобуса

Без солнца. Эксперт объяснила, почему даже летом не хватает витамина D

Спортсменка из Бурятии стала чемпионкой России по боксу