Добавить новость
ru24.net
World News in Belarusian
Июль
2022

ЕЗ скарэктуе правілы транзіту тавараў у Калінінград

0

ЕЗ рыхтуе новы пакет санкцый у дачыненні да Расеі, які будзе ўключаць адкарэктаваныя правілы транзіту падсанкцыйных тавараў у Калінінград праз Літву, паведамляе Bloomberg са спасылкай на крыніцы.

Некаторыя афіцыйныя асобы ЕЗ непакояцца, што на Літву можа аказвацца ціск, каб краіна дазволіла транзіт грузаў у Калінінград праз сваю тэрыторыю. Адна з крыніц заявіла, што правілы прымянення санкцый павінны быць адзінымі для ўсяго ЕЗ і не мець выключэнняў для Літвы, піша выданне.

Па інфармацыі Bloomberg, новы пакет будзе таксама ўключаць забарону на імпарт золата з Расеі. Акрамя гэтага, некаторыя краіны ЕЗ выступаюць за больш жорсткія санкцыі ў адносінах да паставак расейскага газу, але гэтыя прапановы пакуль не знаходзяць падтрымкі большасці чальцоў Еўразвяза.

Аб намеры ЕЗ перагледзець сваю пазіцыю па транзіце ў Калінінград раней паведамляла агенцтва Reuters. Паводле інфармацыі агенцтва, магчымае рашэнне ў тым, што транзіт паміж Расеяй і Калінінградскай вобласцю не будзе трапляць пад санкцыі на падставе таго, што гэта не лічыцца міжнародным гандлем, паведамляе reform.by.

Artykuł ЕЗ скарэктуе правілы транзіту тавараў у Калінінград pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.




Moscow.media
Частные объявления сегодня





Rss.plus
















Музыкальные новости




























Спорт в России и мире

Новости спорта


Новости тенниса