Добавить новость
ru24.net
World News in Belarusian
Июль
2022

Ігара Лосіка паставілі на прафілактычны ўлік як «схільнага да суіцыду і членашкодніцтва»

0

Жонка палітвязня Ігара Лосіка паведаміла, што ў наваполацкай калоніі яго паставілі на прафілактычныя ўлікі як «схільнага да суіцыду і членашкодніцтва», а таксама як «схільнага да экстрэмізму і іншых дэструктыўных дзеянняў».

Акрамя гэтага яму зрабілі вымову за тое, што дрэнна пагаліўся. Пры гэтым у калоніі палітвязень знаходзіцца прыкладна тры тыдні. Дар’я піша, што праз тое, што яго перавялі з СІЗА да таго, як сваякі маглі б забраць яго рэчы, Ігар быў вымушаны трымаць іх у кайданках падчас этапу.

Таксама ў Ігара пагоршылася здароўе: павялічваецца ціск, а днямі яму давалі лекі, каб яго збіць.

Палітзняволены Ігар Лосік утрымліваецца ў няволі ўжо амаль 24 месяцы. Яму прысудзілі 15 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму ў «справе Ціханоўскага».

Artykuł Ігара Лосіка паставілі на прафілактычны ўлік як «схільнага да суіцыду і членашкодніцтва» pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.




Moscow.media
Частные объявления сегодня





Rss.plus
















Музыкальные новости




























Спорт в России и мире

Новости спорта


Новости тенниса