Добавить новость
ru24.net
World News in Belarusian
Июль
2022

Паштоўка, прысвечаная Янку Купалу

0

Да 140-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы пісьменнік Сяргей Чыгрын са Слоніма выпусціў паштоўку, прысвечаную юбіляру-песняру. На першай старонцы паштоўкі змешчаны партрэт Янкі Купалы. На адваротным баку паштоўкі надрукаваны тэкст: “У кожнага народа ёсць песняры, прарокі, што сілай свайго паэтычнага таленту вызначаюць не толькі шляхі развіцця роднай мовы, літаратуры, культуры, але і фарміруюць нацыянальную самасвядомасць, увасабляюць нацыянальную ідэю. Яны становяцца сімваламі свайго народа. Для беларусаў такім сімвалам стаў Янка Купала. Творчасць Янкі Купалы ад першага і да апошняга радка належыць Беларусі і яе нацыянальнай культуры”.

Паштоўку атрымаюць лепшыя літаратары ў Вязынцы, 9 ліпеня, дзе будзе ўшаноўвацца імя вялікага песняра беларускага народа.

Беларускае Радыё Рацыя

Artykuł Паштоўка, прысвечаная Янку Купалу pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.




Moscow.media
Частные объявления сегодня





Rss.plus
















Музыкальные новости




























Спорт в России и мире

Новости спорта


Новости тенниса