Добавить новость
ru24.net
World News in Belarusian
Июль
2022

Дэпутат Сейма РП Робэрт Тышкевіч: Думаю, палякі ацэняць, як сапраўды выглядае гасціннасць Лукашэнкі

0

Больш за сто тысяч іншаземцаў наведалі Беларусь па “бязвізу”. З 15 красавіка дзейнічае бязвізавы рэжым уезду для грамадзян Літвы і грамадзян (неграмадзян) Латвіі, а з першага ліпеня – для грамадзян Польшчы. Праўда, за першыя пяць дзён магчымасцю наведаць Беларусь без візы скарысталіся ўсяго 150 палякаў.

Польскі апазіцыйны палітык, дэпутат Сейма, Робэрт Тышкевіч спадзяецца, што большасць людзей не паедзе ў краіну, дзе пануе рэжым Лукашэнкі:

– Думаю, палякі добра ацэняць як напраўду выглядае гасціннасць Аляксандра Лукашэнкі і якія ў яго праўдзівыя адносіны да Польшчы і палякаў. Думаю, палякі гэта добра ацэняць і не будуць імкнуцца ў Беларусь, у краіну, дзе знішчаюцца месцы польскай памяці.

Так палітык аднёсся да руйнавання пахаванняў жаўнераў Арміі Краёвай, якое адбылося нядаўна ў вёсцы Мікулішкі Ашмянскага раёна, а раней такія акты вандалізму зафіксавалі і ў іншых раёнах Гарадзеншчыны. Таксама Робэрт Тышкевіч прыгадвае пра знішчэнне польскіх школ у Гародні і Ваўкавыску, і пра тое, што Саюз палякаў у Беларусі знаходзіцца пад ціскам, яго лідары – Анжаліка Борыс і Анджэй Пачобут – пад крымінальным пераследам.

Беларускае Радыё Рацыя

Artykuł Дэпутат Сейма РП Робэрт Тышкевіч: Думаю, палякі ацэняць, як сапраўды выглядае гасціннасць Лукашэнкі pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.




Moscow.media
Частные объявления сегодня





Rss.plus
















Музыкальные новости




























Спорт в России и мире

Новости спорта


Новости тенниса