Валер Карбалевіч: Латушка ў „Кабінеце” адказны за транзіт улады
Палітычны аглядальнік Валер Карбалевіч у эфіры нашага радыё падвёў вынікі канферэнцыі "Новай Беларусі"
Artykuł Валер Карбалевіч: Латушка ў „Кабінеце” адказны за транзіт улады pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Палітычны аналітык Валер Карбалевіч у эфіры нашага радыё падвёў вынікі канферэнцыі „Новай Беларусі”, а таксама падзяліўся сваімі думкамі пра тое, якія пасады займаюць прадстаўнікі новастворанага Пераходнага Кабінета.
– Тут гаворка, які надзеі, якія ўскладаюць людзі на гэтую канферэнцыю і на гэтую новую структуру. Калі надзеі вялізныя, то магчыма расчараванне, калі надзеі не вельмі вялікія, то ўсё добра. Ведаеце, калі б ад стварэння нейкіх структур у замежжы, эміграцыі, нешта моцна мянялася ў самой Беларусі, то такія структуры можна было б ствараць кожны дзень. Але, на жаль, ад правядзення канферэнцый апазіцыі ў эміграцыі, ад стварэння нейкіх новых структур – усё гэта мала ўплывае, мала мяняе ў самой Беларусі. Гэты факт відавочны, і тут праблема не ў самой канферэнцыі ці апазіцыі, праблема ў той сітуацыі, у якой сёння апынулася Беларусь, апынулася беларуская апазіцыя, беларуская дэмакратычная супольнасць. Гэтую праблему правядзеннем канферэнцыі ці стварэннем новых структур не вырашыць.
– Вы таксама кажаце, што Ціханоўская застаецца галоўнай фігурай апазіцыі з вялізнымі паўнамоцтвамі, яна кіраўнік гэтага пераходнага кабінету, але ці няма адчування, што яна наадварот за гэтыя два гаты стамілася і сыходзіць на другі план, аддаючы авансцэну вось гэтаму абранаму мужчынскаму квартэту
– Стамілася, можа і стамілася, усе людзі стамляюцца. Гаворка не пра гэта, гаворка пра тое, што стварыўшы новую структуру, Ціханоўская задаволіла нейкія жаданні, нейкія памкненні, нейкія патрабаванні дэмакратычнай супольнасці. Дэмакратычная супольнасць патрабавала нейкіх дзеянняў, маўляў прашло два гады пасля пратэстаў – нічога не мяняецца, нешта трэба рабіць. Ну вось нешта робіцца, канфэрэнцыю правялі, стварылі новую структуру.
Акрамя таго, быў запыт на адзінства. Ну вось уключылі ў структуру людзей, якія ў пэўным сэнсе крытыкавалі, хоць і мягка, Ціханоўскую – Павел Латушка, у прыватнасці. Іншыя вядомыя папулярныя ў дэмакратычнай супольнасці людзі туды ўвайшлі. Такім чынам тут падзел і адказнасці. То бок аднасправа крытыкаваць, а цяпер, калі ласка, вы ўваходзіце ў кабінет – рабіце самі, паглядзім, як атрымаецца, што ў нас у супольнай працы атрымаецца. Можна было зразумець, што і Цапкала і ягоных прадстаўнікоў запрашалі ў кабінет, але яны адмовіліся. І яшчэ адзін запыт – акцэнт на сілавы варыянт вырашэння беларускага крызісу, тут таксама з’явіўся даволі папулярны ў беларускай супольнасці Валерый Сахашчык.
– Вось згаданы вамі Павел Латушка, прадстаўнік Кабінету, а вось ён міністр чаго, калі нефармальна падыходзіць?
– Адказны за змену ўлады ў Беларусі, адказны за транзіт улады. Такая даволі дзіўная трохі пасада і вельмі адказная.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Валер Карбалевіч: Латушка ў „Кабінеце” адказны за транзіт улады pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.