„Святло vs Бункер”
![„Святло vs Бункер”](https://www.racyja.com/wp-content/uploads/2022/12/Без-названия-1024x682.png)
Пакуль Пуцін трызніць, шэсцьдзясят сусветна вядомых лакацый адключаюць святло ў знак салідарнасці з Украінай.
Artykuł „Святло vs Бункер” pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Нягледзячы на тое, што ўкраінцаў „прыдумаў” Ленін, украінцы для рускіх – брацкі народ. Бункерна-ботаксны дзед працягвае скалынаць паветра недарэчнымі выказваннямі. Выступаючы перад сваімі генераламі, ён зноў пра гэта заявіў. Калі прытрымлівацца яго логікі, то адна пачвара стварыла, а другая прывязалася брацкай сувяззю, адпаведна, два народы, украінскі і рускі — плён выдумкі старога Крупскага. А захопніцкая вайна – любоў Каіна да Авеля.
Пакуль Пуцін трызніць, шэсцьдзясят сусветна вядомых лакацый адключаюць святло ў знак салідарнасці з Украінай.
-
Фота: google.com.ua
Сімвалічна, што ў самы цёмны дзень года, 21 снежня, цывілізаваны свет такой акцыяй падтрымлівае краіну, якая дзесяць месяцаў змагаецца за сваю свабоду і права быць на мапе гэтага цывілізаванага свету. З-за „брацкага” расійскага тэрору ўкраінцы будуць сустракаць зімовыя святы з аварыйнымі адключэннямі святла. Папулярныя сусветныя славутасці адключаюць святло на гадзіну, каб сабраць 10 мільёнаў даляраў праз украінскую нацыянальную платформу збору сродкаў (UNITED24) на генератары для ўкраінскіх шпіталяў.
Калізей у Рыме, будынак Еўрапарламента ў Бруселі, мэрыя Парыжа і Порта, Сіднэйская опера, галоўныя калядныя ёлкі Нью-Ёрка, Лондана, Рыгі, Прагі, Вроцлава, Варшавы і многіх іншых гарадоў адключаюць святло, каб перамагчы цемру. Улады Кракава прынялі рашэнне рабіць гэта штодзень на адну хвіліну да 1 студзеня 2023 года. Увесь свет захапляецца мужнасцю і прафесіяналізмам украінскіх медыкаў, якія падчас блэкаўта, асвятляючы аперацыйныя сталы ліхтарыкамі, працягвалі выконваць сваю працу.
Ліза Ахроменка, Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł „Святло vs Бункер” pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.