Кацярына Дзерман: Беларуская дыяспара – гэта ўжо частка гісторыі Беластока
Прадстаўніца і актывістка беластоцкай беларускай дыяспары ў эфіры падсумавання года распавядае пра дзейнасць і актыўнасці беларускай дыяспары.
Artykuł Кацярына Дзерман: Беларуская дыяспара – гэта ўжо частка гісторыі Беластока pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Прадстаўніца і актывістка беластоцкай беларускай дыяспары Кацярына Дзерман у гасцях Радыё Рацыя ў эфіры падсумавання года распавядае пра дзейнасць беларускай дыяспары ў Беластоку.
РР: Будзем, зразумела, гаварыць пра жыццё беларускай дыяспары ў 2022-ім годзе, якое найперш мае такі палітычны аспект, які таксама змяніўся ў параўнанні з тым жа 2020 і 2021 гадамі.
Кацярына Дзерман: Так, безумоўна, беларуская дыяспара Беластока ладзіць акцыі, якія носяць грамадска-палітычны характар. І, канешне, тут уплыў мела тое, што адбывалася ў свеце. У першую чаргу, канешне, ва Украіне. Гэта для ўсіх нас стала шокам, стала нашым агульным болем, і таму людзі вельмі жыва адклікнуліся на тое, што распачалася вайна. Людзі прыходзяць на акцыі салідарнасці з Украінай. Гэта былі вельмі такія масавыя акцыі, прычым украінцаў у Беластоку няшмат, але менавіта беларусы вельмі ахвотна прыходзілі на акцыі, казалі словы падтрымкі і падтрымкі Украіне, канешне. І казалі пра тое, што яны абсалютна нязгодныя з тым, у якім святле ўяўляецца Беларусь.
Мы збіралі таксама і рэчы для добраахвотнікаў, для тэрытарыяльнай абароны. Таксама гэта знаходзіла такі жывы водгук ад людзей.
РР: Я звярну ўвагу на тое, што пераважная большасць усіх гэтых акцый адбываецца ў месцы, па вуліцы раней Электрычнай, цяпер гэта вуліца Вольнай Беларусі, дзе месціцца Генеральнае консульства Рэспублікі Беларусь. Вось некалькі слоў менавіта пра гэтую акцыю, змену гэтай назвы, сімвалічная змена, важная змена.
Кацярына Дзерман: Так, на наш погляд, гэта вельмі важная змена. І нам вельмі прыемна, што гарадскія ўлады зрабілі такі крок салідарнасці, вельмі для нас важны і адчувальны. І мы лічым, што мы, беларусы, і беларуская меншасць на Падляшшы, і беларуская дыяспара – гэта ўжо частка гісторыі Беластока, гэта яго штодзённасць, мы тут ёсць у даволі вялікай колькасці. І мы бачым, што людзі, і палякі, якія тут жывуць, нас падтрымліваюць, нашы акцыі і наша змаганне за свабоду. Таму вельмі прыемна, што зараз маем такую вуліцу – вуліцу Вольнай Беларусі.
РР: Хачу дадаць, што і на вуліцах Беластока час ад часу лунаюць бел-чырвона-белыя сцягі.
Кацярына Дзерман: Так, безумоўна, гэта вельмі прыемна. І людзі падыходзілі да нас, якія прыходзяць на акцыі, і гаварылі, што для іх гэта вельмі важна. І ў нашых сацсетках, напрыклад, пост пра тое, што вуліца Электрычная была перайменаваная ў вуліцу Вольнай Беларусі, гэта самы папулярны, самы залайканы наш пост.
Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Кацярына Дзерман: Беларуская дыяспара – гэта ўжо частка гісторыі Беластока pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.