Алесь Кіркевіч: Многія палітвязні лічаць, што будуць сядзець столькі, колькі будзе існаваць рэжым Лукашэнкі
Госці Рацыі – Вольга Івашына – жонка гарадзенскага журналіста, палітвязня Дзяніса Івашына і Алесь Кіркевіч – былы палітвязень, вязень сумлення, публіцыст, пісьменнік.
Artykuł Алесь Кіркевіч: Многія палітвязні лічаць, што будуць сядзець столькі, колькі будзе існаваць рэжым Лукашэнкі pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Госці Рацыі – Вольга Івашына – жонка гарадзенскага журналіста, палітвязня Дзяніса Івашына і Алесь Кіркевіч – былы палітвязень, вязень сумлення, публіцыст, пісьменнік.
РР: Найперш пытанне да Вольгі. У гэтым годзе ўражваюць жонкі палітычных зняволеных сваёй салідарнасцю, моцай. Вы – адная з іх. Але вы вылучаецеся тым, што вядзеце на сваёй старонцы ў Фэйсбуку дзённік. Сёння 651 дзень зняволення вашага мужа. І вы перад эфірам сказалі, што далей такі дзённік будзе весці цяжкавата. Чаму?
Вольга Івашына: Атрымліваць інфармацыю цяпер будзе цяжэй, паколькі яго збіраюцца пераводзіць у іншую ўстанову з гарадзенскай турмы №1. Пэўны час ён будзе на карантыне. І калі першы ліст ад яго прыйдзе, невядома. Банальна не будзе хапаць інфармацыі.
РР: Прыгадаем прысуд, абвешчаны Дзянісу Івашыну – 13 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Як выглядае на сёння кантакт з Дзянісам? Ці даходзяць лісты толькі ад сям’і? Бо шмат людзей пішуць Дзянісу. Ці атрымлівае ён гэтую хвалю цяпла і салідарнасці ад нас?
Вольга Івашына: Ён нічога не атрымлівае. Мы ведаем, што шмат людзей яму пішуць, і ніводзін ліст да яго не дайшоў. Лісты даходзяць толькі ад сваякоў, бацькоў і мяне.
РР: Што піша Дзяніс?
Вольга Івашына: Штосьці асабістае, як ён нас усіх любіць, як чакае сустрэчы, што кожны дзень набліжае гэтую сустрэчу. Ён аптыміст, спадзяецца на лепшае і што ўсё будзе хутка добра.
РР: Алесь, да вас пытанне як да палітвязня, вязня сумлення, чалавека, які прайшоў пэўныя ступені беларускай турмы. Як можна паспрыяць вызваленню палітвязняў? Бо шмат зараз гучыць закідаў у бок і Офіса Святланы Ціханоўскай і АПКБ, што яны мала робяць у справе вызвалення палітвязняў. Ці ёсць нейкія магчымасці ўплываць на нешта ў гэтай сітуацыі?
Алесь Кіркевіч: Я думаю, што тыя часы, калі я сядзеў – гэта мы размаўляем пра 2011 год – сітуацыя была кардынальна іншая. Да палітвязняў даходзілі лісты, пасылкі, было іншае стаўленне адміністрацыі. Ім было нявыгадна, калі з табой нешта здарыцца. І ўсе партрэты палітвязняў нават пасля 2010 года змяшчаліся на адзін аркуш газеты “Наша Ніва”, якая прыходзіла ў СІЗА на Валадарскага. І калі тады садзілі за палітыку, з вялізнай верагоднасцю палітвязень не адбываў свайго тэрміну. Зараз сітуацыя іншая, хаця б таму, што мы забыліся, колькі ў нас палітвязняў. Хто можа ў нас пералічыць іх імёны, прозвішчы? І чалавек можа сядзець вечна фактычна. І я думаю, шмат хто з палітвязняў абсалютна справядліва лічыць, што яны будуць сядзець столькі, колькі будзе існаваць рэжым Лукашэнкі.
Цалкам гутарка ў далучаным гукавым файле:
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Алесь Кіркевіч: Многія палітвязні лічаць, што будуць сядзець столькі, колькі будзе існаваць рэжым Лукашэнкі pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.