Добавить новость
ru24.net
World News in Belarusian
Февраль
2023

Чаму ў Чарнагорыі быў сарваны клубны канцэрт «Ляпіса Трубяцкога»?

0

Народная амбасада Беларусі ў Чарнагорыі ў сваім тэлеграм-канале выказала занепакоенасць зрывам выступаў беларускай групы «Ляпіс Трубяцкой» з-за акцый прарасейскіх актывістаў. Канцэрты павінны былі адбыцца ў чарнагорскіх гарадах Котар і Будве, перад гэтым выступ быў адменены ў сталіцы Сербіі Бялградзе.

Сітуацыю каментуе прадстаўніца Народнай амбасады Беларусі ў Чарнагорыі, спадарыня Людміла:

-Прычына зрыва – гэта прарасейскі настроеныя арганізацыі сербаў, судзячы па звароце, які яны пасля скінулі ў інтэрнэт. Як мне падаецца, гэта нешта на месцячковым роўні. Нейкія бандыты, якія так вырашылі, і ўціхую ўсё зрабілі, настрашылі. Гэта было асабістае рашэнне арганізатараў і ўладальнікаў клуба. Мы адрэагавалі, калі мы адышлі ад шоку. Доўга шукалі, чаму гэта адбылося.

Вядома, што канцэрт «Ляпіса Трубяцкога» у Чарнагорыі ўсё ж адбудзецца сёння ў Котары.  Не апошнюю ролю пры гэтым адыграла Пасольства Украіны ў Чарнагорыі, якое таксама выступіла з афіцыйнай заявай з нагоды папярэдняй адмены канцэрту.

Беларускае Радыё Рацыя

Artykuł Чаму ў Чарнагорыі быў сарваны клубны канцэрт «Ляпіса Трубяцкога»? pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.




Moscow.media
Частные объявления сегодня





Rss.plus
















Музыкальные новости




























Спорт в России и мире

Новости спорта


Новости тенниса