Добавить новость
ru24.net
World News in Belarusian
Июнь
2023

У Наваградку нунцый Ёзіч блаславіў калону з фігурай святога Арханёла Міхала

0

Пры касцёле святога Арханёла Міхала ў Наваградку адбылося благаслаўленне калоны з усталяванай на ёй фігурай святога Арханёла Міхала — апекуна Касцёла ў Беларусі, чыя выява змешчана на гербе горада, які быў першай сталіцай старадаўняй беларускай дзяржавы — Вялікага Княства Літоўскага.

Ва ўрачыстасці прынялі ўдзел Апостальскі нунцый у Рэспубліцы Беларусь арцыбіскуп Антэ Ёзіч разам з біскупам Гарадзенскім Аляксандрам Кашкевічам.

Напачатку прысутных прывітаў пробашч парафіі ксёндз Юрый Жэгарын, пасля чаго былі прачытаныя даклады. Першы з іх прадставіў айцец Міхал Ярмашкевіч на тэму «Анёльскі свет паводле святога Тамаша Аквінскага», другі даклад пра «Ушанаванне святога Міхала Арханёла ў духоўнай і культурнай традыцыі Беларусі» прачытаў ксёндз доктар Віталь Сідорка

Пасля святой Імшы прадстаўнік Папы Францішка ў Беларусі здзейсніў абрад пасвячэння калоны з фігурай Арханёла Міхала, падчас якога была прачытана малітва аб заступніцтве Князя нябесных войскаў над Беларуссю.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: Catholic.by

Artykuł У Наваградку нунцый Ёзіч блаславіў калону з фігурай святога Арханёла Міхала pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.




Moscow.media
Частные объявления сегодня





Rss.plus
















Музыкальные новости




























Спорт в России и мире

Новости спорта


Новости тенниса