Добавить новость
ru24.net
World News in Belarusian
Июнь
2023

Даводзіцца чакаць да 63 гадзін: чэргі фураў на выезд зь Літвы ў Беларусь растуць 

0
На літоўска-беларускай мяжы працягваюць расьці чэргі з грузавікоў: на 12 чэрвеня выезду чакалі каля 1,7 тысячы фураў, а чэргі ў некаторых пунктах пропуску расьцягнуліся амаль на 6,5 кілямэтра, паведамляе выданьне LRT.


У параўнаньні зь мінулым тыднем колькасьць фураў у чэргах на літоўска-беларускай мяжы павялічылася прыкладна на 300, а час чаканьня ў чэргах можа складаць ад 23 да 63 гадзіны.


У Дзяржаўнай памежнай службе Літвы павелічэньне чэргаў на мяжы тлумачаць закрытымі кантрольна-прапускнымі пунктамі на польска-беларускай мяжы, узмацненьнем жорсткасьці мытнага кантролю для прадухіленьня магчымага абыходу санкцыяў, уведзеных супраць Беларусі і Расеі, і не прыстасаванай да такіх патокаў інфраструктурай.


Таксама прадстаўнікі памежнай службы і мытні выказваюць меркаваньне, што чэргі фураў на літоўскім баку мяжы ўтвараюцца яшчэ і таму, што беларускія мытнікі павольней праводзяць праверку.


З боку Беларусі сытуацыя ў пунктах пропуску адносна спакойная. На момант публікацыі, паводле зьвестак Дзяржаўнага памежнага камітэту, у Каменным Логу выезду зь Беларусі ў Літву чакалі больш за 130 фураў, у Беняконях — больш за 10, выезду ў Польшчу ў пункце пропуску Казловічы — больш за 90 грузавых аўтамабіляў.





З 1 чэрвеня Польшча прыпыніла рух праз польска-беларускую мяжу зарэгістраваных у Беларусі і Расеі фураў з таварамі.
Раней Эўразьвяз забараніў аўтамабільныя грузаперавозкі, у тым ліку транзытныя, для беларускіх і расейскіх кампаній.



Moscow.media
Частные объявления сегодня





Rss.plus
















Музыкальные новости




























Спорт в России и мире

Новости спорта


Новости тенниса