Добавить новость
ru24.net
World News in Belarusian
Август
2023

Асабісты «рэкорд» суддзі Наталлі Карабліной: 65 сутак арышту за адзін працоўны дзень

0

Валанцеры прааналізавалі працу суда Першамайскага раёна Віцебска і высветлілі, што суддзя Наталля Карабліна толькі за адзін дзень 26 чэрвеня асудзіла 5 чалавек па палітычных адміністрацыйных справах.

Усіх прызнала вінаватымі і пастанавіла накіраваць пад арышт на тэрміны ад 10 да 15 сутак. Агулам атрымалася 65 сутак зняволення, прычым паводле «гендэрнага падыходу» суддзя накіроўвала за краты мужчын на 15 сутак, а жанчын – на 10.

Наталля Карабліна судзіць людзей па палітычных адміністрацыйных артыкулах ужо не першы год, і падобныя справы ёй давяралі яшчэ да пратэстных падзеяў 2020-га. З часоў мінулай прэзідэнцкай выбарчай кампаніі жанчына вынесла некалькі карных прысудаў і па палітычных  крымінальных  справах: па арт. 341 КК (Апаганьванне зудаванняў і псаванне маёмасці), арт. 364 КК (Гвалт або пагроза гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў), арт. 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады). Па гэтых артыкулах яна прысудзіла жыхарам Віцебска агулам 12 гадоў пазбаўлення волі.

Віцебская Вясна

Artykuł Асабісты «рэкорд» суддзі Наталлі Карабліной: 65 сутак арышту за адзін працоўны дзень pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.




Moscow.media
Частные объявления сегодня





Rss.plus
















Музыкальные новости




























Спорт в России и мире

Новости спорта


Новости тенниса