Беларускім спартоўцам забаранілі ўдзельнічаць у цырымоніі адкрыцьця Алімпіяды ў Парыжы
Міжнародны алімпійскі камітэт забараніў беларускім і расейскім спартоўцам удзельнічаць у цырымоніі адкрыцьця Алімпійскіх гульняў у Парыжы. Што да іх удзелу ў цырымоніі закрыцьця Алімпіяды, пытаньне разгледзяць пазьней.