Хакеісты "Віцебска" атрымалі валявую перамогу над "Гомелем" у матчы Кубка Салея
Гульнявую праграму серады адкрываў паядынак у Жлобіне, дзе чэмпіёны краіны з "Металурга" прымалі "Хімік". Да экватара сустрэчы новапалачане вялі з адрывам дзве шайбы, але дзякуючы двум галам у большасці "стальныя ваўкі" зраўнавалі лічбы, а ў авертайме перамогу гаспадарам прынёс Сяргей Бяйзак.