Алімпіяда-2024: канаістка Трушкіна пазмагаецца за выхад у паўфінал Гульняў
Беларуска выступіць на спрынтарскай дыстанцыі 200 м у жаночай каноэ-адзіночцы. Усяго на Гульні ў гэтай дысцыпліне адабраліся 33 дзяўчыны, якія будуць падзелены на пяць заездаў. Юлія Трушкіна прыме ўдзел у другім папярэднім заездзе, які стартуе арыенціровачна ў 11.35 па мінскім часе.