Тэмп росту продажаў тавараў народнага спажывання МТЗ за 10 месяцаў склаў 150 працэнтаў
"За 10 месяцаў гэтага года Мінскі трактарны завод рэалізаваў тавараў народнага спажывання на суму больш як Br2 млн. Тэмп росту перавысіў 150 працэнтаў да аналагічнага перыяду 2023 года", - расказаў дырэктар філіяла ААТ "МТЗ" "ГД BELARUS" Андрэй Маталыцкі.