Беларуская лёгкаатлетка Немагай выйграла марафон у Кітаі
Немагай атрымала перамогу ў марафоне, які ўваходзіць у каляндар World Athletics Label Road Races. Наша спартсменка паказала рэзультат 2 гадзіны 41 мін 48 сек, апярэдзіўшы сярэбраную медалістку Лею Чэрута з Кеніі больш як на дзве з паловай хвіліны.