Галоўчанка заклікаў краіны ЕАЭС сумесна вырашаць пытанні забеспячэння прадуктамі харчавання і цэн на іх
Гаворачы аб развіцці аграпрамысловага комплексу і забеспячэнні харчовай бяспекі, Раман Галоўчанка нагадаў, што гэтыя пытанні прэм'ер-міністры краін ЕАЭС ужо абмяркоўвалі ў чэрвені бягучага года на сустрэчы ў Беларусі.