«З Акрэсьціна на вакзал, пераапранулася ў прыбіральні — і ў Літву», — былая палітзьняволеная Ася Булыбенка ў праекце «Скрадзеная маладосьць»
Асі Булыбенцы 23 гады. Яна вучылася ў Беларускім нацыянальным унівэрсытэце на машынабудаўнічым факультэце. 12 лістапада 2020-га яе затрымалі па «справе студэнтаў». Асі прысудзілі два з паловай гады турмы. Яна цалкам адбыла тэрмін і вызвалілася 30 лістапада...