Смольская стала другой у гонцы праследавання на этапе Кубка Садружнасці
Удзел у жаночым пасьюце прынялі 39 спартсменак. Смольская, якая пабегла на дыстанцыю пад 7-м нумарам, не вельмі ўдала прайшла абодва агнявыя рубяжы са становішча лежачы, дапусціўшы ўвогуле тры промахі. Аднак на стральбе стоячы Дзінара была бездакорна, дзякуючы чаму паднялася на другое месца.