Лідары краін ЕАЭС зацвердзілі напрамкі міжнароднай дзейнасці на 2025 год
У ліку прыярытэтных для ЕАЭС напрамкаў будуць актывізацыя ўзаемадзеяння з краінамі СНД, развіццё ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва з дзяржавамі-наглядальнікамі і сістэмнага дыялогу з ключавымі інтэграцыйнымі і міждзяржаўнымі аб'яднаннямі Еўразіі ў кантэксце ідэі Вялікага Еўразійскага партнёрства.