Пасол: візіт Лукашэнкі ў Пакістан стаў рыўком для развіцця плённых адносін паміж краінамі
"Паміж Пакістанам і Беларуссю падпісана на гэты момант больш за 100 пагадненняў і мемарандумаў аб узаемаразуменні. І візіт у Пакістан Прэзідэнта Беларусі (у лістападзе 2024 года. - Заўвага БЕЛТА) стаў рыўком для развіцця яшчэ больш плённых адносін ва ўсіх сферах: эканоміка, гандаль ці палітыка", - сказаў Саджад Хайдэр Хан.