Будаўнік стаў артыстам арыгінальнага жанру: умее жангліраваць, хадзіць на хадулях і лячыць дзяцей смехам
У свае 54 гады Андрэй Балаболаў можа эфектна перакідваць з рукі ў руку практычна што хочаце. Ён больш за тры гады займаецца жангліраваннем, прычым вучыўся гэтаму сам. За гэты час стварыў мноства нумароў, у тым ліку чароўны "Крышталь баланс", які ва ўсім свеце выконваюць усяго некалькі дзясяткаў людзей.