МУС: надзвычайных здарэнняў у месцах правядзення святочных мерапрыемстваў дапушчана не было
Міністэрствам унутраных спраў быў рэалізаваны комплекс мер па забеспячэнні грамадскай бяспекі ў перыяд правядзення калядных і навагодніх свят. Супрацоўнікі органаў унутраных спраў і ваеннаслужачыя ўнутраных войскаў былі пераведзены на ўзмоцнены варыянт нясення службы.