З фонду Прэзідэнта Беларусі выдзеляць Br6 млн на праекты ў галіне культуры і мастацтва
За кошт сродкаў фонду будзе аказана падтрымка аб'екту гісторыка-культурнай каштоўнасці міжнароднага значэння - Успенскаму сабору Свята-Успенскага манастыра ў Жыровічах - на рэстаўрацыю іканастаса. Іканастас выраблены ў 1676 годзе. Яго абнаўленне і рэканструкцыя неаднаразова праводзіліся ў XIX-XX стагоддзях.